BE RU EN

Мезін атрымаў траўму і прапусціць матч са «Спартаком»

  • 20.10.2010, 11:21

Варатар менскага «Дынама» Андрэй Мезін атрымаў траўму калена і выбыў на нявызначаны тэрмін.

Не выключана, што галкіпер мае праблемы з меніскам. Як паведамляе афіцыйны сайт клуба, у сераду Андрэю трэба прайсці абследаванне (МРТ), пасля якога можна будзе казаць больш дакладна пра тэрміны вяртання галкіпера ў строй і дыягназ.

У інтэрв'ю інтэрнэт-сайту газеты «Прэсбол» галоўны трэнер «Дынама» Марэк Сікора заявіў, што ў тэрміновым парадку ў Маскву выкліканы камандзіраваны раней у «Шахцёр» Міка Окса. Працягвае набіраць форму і амерыканскі галкіпер Роберт Эш.

У гэтым сезоне Андрэй Мезін правёў у складзе менскага «Дынама» 15 сустрэчаў, адбіўшы 91% кідкоў. Гэта 19-ы паказчык у Кантынентальнай хакейнай лізе.

Нагадаем, што ў сераду «Дынама» сустракаецца ў Маскве са «Спартаком».

Апошнія навіны