Сяргей Сабянін зацверджаны мэрам Масквы
- 21.10.2010, 14:39
Масгардума зацвердзіла кандыдатуру Сяргея Сабяніна на пасаду мэра расейскай сталіцы.
Прэзідэнт Расеі Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў указ аб вызваленні Сяргея Сабяніна ад пасады віцэ-прэм'ера - кіраўніка апарата ўрада РФ у сувязі з пераходам на іншую працу, паведамляе РІА «Новости».
Сёння ж адбудзецца яго інаўгурацыя. На цырымоніі ўступлення Сабяніна на пасаду сталічнага кіраўніка горада будзе прысутнічаць кіраўнік дзяржавы.
Пост мэра Масквы застаецца вакантным з 28 верасня, калі прэзідэнт РФ у сувязі са стратай даверу адхіліў ад пасады Юрыя Лужкова, які кіраваў сталіцай больш за 18 гадоў.