Менскае «Дынама» саступіла «Лакаматыву» ў КХЛ
- 25.10.2010, 9:53
Менскае «Дынама» ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі пацярпела другую паразу запар.
24 кастрычніка каманда Марэка Сікоры прайграла ў Яраслаўлі мясцоваму «Лакаматыву» з лікам 2:3 (1:0, 1:1, 0:2), паведамляе БелаПАН.
Шайбы закінулі:
у гасцей - Ёзэф Штумпел (0.29, асістэнты - Петэр Падградскі, Віктар Касцючонак; 34.22, пас - Максім Спірыдонаў);
у гаспадароў - Сяргей Астапчук (31.30, асістэнты - Аляксандр Гуськоў, Аляксандр Каралюк), Ёры Лехтэра (46.01, у большасці, пас - Паол Дэмітра), Карэл Рахунек (58.27, у большасці, пас - Дзмітрый Кочнаў).
Штрафны час: 24 - 12 (Сяргей Дзямагін, 12.51, Джордан Хенры, 17.26, Андрэй Стась, 18.51, Джэф Плат, 45.49, Віктар Касцючонак, 53.51 (2+10), Аляксандр Кулакоў, 56.51, Максім Спірыдонаў, 56.58 - Аляксандр Гуськоў, 6.35 , 49.13, Марат Калімулін, 12.51, Віталь Анікеенка, 55.28, Аляксандр Галімаў, 56.21, Карэл Рахунек, 59.40).
Пасля 20 матчаў «Дынама» з 31 балам займае трэцяе месца ў дывізіёне Тарасава, чацвёртае ў Заходняй канферэнцыі і дзявятае ў агульнай табліцы, атрымаўшы 8 перамог у асноўны час, 2 у авертайме, 1 па булітах і пацярпеўшы 8 паразаў у асноўны час і 1 у авертайме, закінуўшы 58 і прапусціўшы 55 шайбаў.