BE RU EN

Глухіх выстраілі ў чаргу падпісвацца за Лукашэнку

  • 27.10.2010, 12:16

Прадпрыемства «Віпра» з'яўляецца найбуйнейшым у сістэме таварыства глухіх прадпрыемствам, дзе працуе 840 чалавек.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары» зафіксавалі факт збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі на тэрыторыі прадпрыемства «Віпра» ў працоўны час.

«У 10.30 на тэрыторыі прыватнага унітарнага прадпрыемства «Віпра» грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства глухіх» подпісы за Лукашэнку збірала чалец яго ініцыятыўнай групы Вікторыя Сёміна. Пасведчанне чальца ініцыятыўнай групы яна паказала, а пашпарт - адмовілася. Падчас маёй размовы з Сёмінай падышоў намеснік дырэктара прадпрыемства Мікалай Чарнейка і забараніў ёй паказваць пашпарт. Верагодна, што збор подпісаў быў арганізаваны загадзя - бо, калі я падышоў, у спадарыні Сёмінаў стаяла чарга працаўнікоў прадпрыемства з пашпартамі. Зразумела, што ім не абавязкова насіць кожны дзень на працу пашпарты», - распавёў праваабаронца Анатоль Паплаўны.

Апошнія навіны