BE RU EN

Уладальнік рэстаранаў Lido можа страціць усю маёмасць

  • 28.10.2010, 10:32

Для пагашэння даўгоў прадпрымальніку прыйдзецца растацца таксама з аўтамабілямі і нават трэнажорамі.

Чуткі пра тое, што ўладальнік латвійскага рэстарана Lido Гунарс Кірсанс можа з-за даўгоў страціць толькі сваю галоўную кампанію, а астатнюю маёмасць зберагчы ад крэдытораў, не зусім адпавядаюць рэчаіснасці, перадае ru.DELFI.lt.

Як вынікае з плана прававой абароны, зацверджанага судом, сума даўгоў Кірсанса складае 23,3 млн. латаў. На сённяшні дзень бізнэсовец заклаў усю нерухомую і рухомую маёмасць прадпрыемства, у тым ліку трэнажоры і аўтамабілі класа люкс: Audi Q7, Lexus LX470 і Lexus RX 300.

Кірсанс пазычаў і ў асабістых мэтах. У розных банках закладзена фактычна ўся маёмасць прадпрымальніка, уключаючы шэсць зямельных участкаў у Кегумсе на агульную суму больш за паўмільёна латаў.

Уласнасць Кірсанса ў Межапарку (на вул. Маці 3 і 5) фармальна зарэгістраваная на імя дачкі бізнэсоўца - Эвіі. Аднак паводле афіцыйных дакументаў відаць, што і гэтая маёмасць закладзена ў Latvijas Krājbankа за 1,65 млн. латаў. Закладзена і кватэра Кірсанса на вул. Рупніецыбас, 21.

У прадпрыемстваў Кірсанса паўсталі сур'ёзныя складанасці з выкананнем крэдытных абавязальніцтваў. Рэстараны Lido працуюць са стратамі, комплекс адпачынку таксама не акупляе ўкладанняў. У свой час Кірсанс вырашыў паспрабаваць сілы ў будаўніцтве дамоў, заснаваўшы «Завод дызайну». Пад гэты праект у банку быў узяты крэдыт на больш чым 8 млн. латаў, аднак завод аказаўся стратным.

Апошнія навіны