«Газпром» адмаўляецца ад блока ў Венесуэле
- 28.10.2010, 15:45
«Газпром» плануе адмовіцца ад работ на блоку «Урумака-2» у Венесуэле ў сувязі з недастатковай рэнтабельнасцю праекта.
Пра гэта 28 кастрычніка паведаміла Прайм-ТАСС крыніца, блізкая да кампаніі.
Раней віцэ-прэм'ер Ігар Сечын заяўляў, што бурэнне «Газпромам» першай пошукавай свідравіны на шэльфе Венесуэлы не дало станоўчых вынікаў. Паводле яго словаў, бурэнне было звязана са значнымі выдаткамі, і ў ходзе работы газавы манапаліст сутыкаўся з базальтавымі плітамі.
«Было зламана некалькі дарагіх інструментаў і працяг працы спецыялістамі лічыўся неперспектыўным. Кампанія затраціла на гэтую працу каля $300 млн», - адзначыў віцэ-прэм'ер.
«Свідраванне другой свідравіны было б звязана таксама са значнымі дадатковымі выдаткамі, і мы дамовіліся з партнёрамі пра магчымасці замены гэтага ўчастка на новыя блокі», - сказаў Сечын.
У верасні 2005 года ААТ «Газпром» было прызнана пераможцам тэндару на выведку і распрацоўку радовішчаў прыроднага газу ў венесуэльскім заліве ў межах праекта «Рафаэль Урданета» (блокі «Урумака-1» і «Урумака-2»). У адпаведнасці з умовамі тэндару «Газпром» заснаваў кампаніі UrdanetaGazprom-1 S.A і UrdanetaGazprom-2 S.A, якім былі перададзеныя функцыі аператара па адпаведных ліцэнзійных блоках.