BE RU EN

Менскае «Дынама» прайграе трэці матч запар у КХЛ

  • 4.10.2010, 9:48

У чарговым матчы Кантынентальнай хакейнай лігі менскае «Дынама» саступіла ў гасцях омскаму «Авангарду» - 2:4 (1:1, 0:2, 1:1).

Гэта трэцяя запар параза беларускага клуба.

На восьмай хвіліне сустрэчы лік адкрыў Сяргей Дзямагін, але яшчэ да заканчэння перыяду Аляксандр Перажогін зраўняў лік. У пачатку другой дваццаціхвілінкі адзначыліся Раман Чарвенка і Дзяніс Куляш, а на 53-й хвіліне Антон Кур'янаў замацаваў поспех сваёй каманды. Адзінае, чым змаглі адказаць хакеісты «Дынама» - другая шайба Сяргея Дзямагіна ў канцоўцы паядынку, паведамляе TUT.by.

Склад «Дынама»: Окса; Падградскі - Мойжыш, Спірыдонаў - Штумпел - Глазачоў; Петрашек - Корабаў, Кулакоў - Плат - Неміроўскі; Антонаў - Шэлег, Дзямагін - Стась - Мялешка; Чупрыс - Варламаў - Качаткоў.

Свой наступны матч менчукі правядуць 5 кастрычніка супраць ніжагародскага «Тарпеда».

Апошнія навіны