BE RU EN

Пасланец Папы Рымскага звернецца да вернікаў па-беларуску

  • 6.10.2010, 17:34

Прыбыццё кардынала Ёзэфа Томкі ў Менск запланаванае на чацвер, 7 кастрычніка.

Спецпасланец Папы Рымскага Бенедыкта XVI кардынал Ёзэф Томка на святкаванні 300-годдзя Менскага кафедральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі будзе казаць сваю прамову на беларускай мове.

Пра гэта, «Радыё Свабода» паведаміў Менска-Магілёўскі мітрапаліт, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Прыбыццё спецпасланца Папы Рымскага ў Менск запланаванае на чацвер, 7 кастрычніка. Урачыстыя мерапрыемствы пачнуцца 9 кастрычніка.

Апошнія навіны