BE RU EN

Генерал міліцыі, які правініўся, можа купіць сабе свабоду за 11 мільёнаў

  • 9.11.2010, 13:57

Такую суму «выкупу» назвалі ў пракуратуры Гарадзенскай вобласці.

Экс-начальнік абласнога ўпраўлення ўнутраных справаў Генадзь Хацько, які з’явіўся з пакаянням, можа купіць сабе памілаванне ўсяго за 11 млн. рублёў. Пра гэта газеце «Камсамольская праўда ў Беларусі» паведаміў прадстаўнік пракуратуры Гарадзенскай вобласці.

«Па законе Хацько мае права звярнуцца да прэзідэнта з хадайніцтвам аб спыненні крымінальнай справы. Для гэтага яму неабходна пакрыць зробленую шкоду, па раней прад'яўленым абвінавачванні гаворка ідзе пра 11 мільёнаў рублёў», - сказаў суразмоўца.

Хутчэй за ўсё, што рэзкае зніжэнне сумы шкоды – з 200 тыс. даляраў (600 млн. рублёў) да 11 млн. рублёў – і стала прычынай з’яўлення з пакаянням звольненага генерала, які абвінавачваўся ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў і незаконным будаўніцтве прыватнага дому. З-за 11 млн. ён наўрад ці б кінуўся на ўцёкі, адзначае АФН.

Наогул, гісторыя з Хацько як найлепш адлюстроўвае сутнасць сённяшняга беларускага рэжыму – рука руку мые, а дакладней прыкрывае. Варта адзначыць, што ўказ аб звальненні генерала быў падпісаны яшчэ ў лістападзе 2009 года. Інфармацыя пра тое, што звальненне было выкліканае ўзбуджанай крымінальнай справай, з'явілася ў беларускіх СМІ толькі праз тры месяцы.

Апошнія навіны