У Празе прайшла акцыя салідарнасці з беларускай моладдзю (Фота)
- 15.02.2010, 9:18
Акцыю салідарнасці на Вацлаўскай плошчы ў Празе правялі актывісты Моладзевага руху Беларускага Народнага Фронту «Маладое Адраджэньне».
Маладыя прыхільнікі Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ трымалі ў руках фатаграфіі прэс-сакратаркі «Маладога Фронту» Таццяны Шапуцькі і аднаго з каардынатараў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўгена Афнагеля, а таксама плакаты з тэкстам «Спыніць палітычны тэрор і выключэнне студэнтаў у Беларусі», паведамляе сайт «Маладога Фронта» .
«Маладое Адраджэньне» з 14 лютага пачынае збор подпісаў сярод вядомых палітыкаў, студэнтаў і актывістаў моладзевых арганізацыяў у Чэхіі, Польшчы, Харватыі, Бельгіі, Нідэрландах, краінах Балтыі і Скандынавіі пад заяву да ўладаў з заклікам спыніць жорсткія рэпрэсіі супраць беларускай дэмакратычнай моладзі.