Кіраўнік МЗС Беларусі Мартынаў адпраўляецца з візітам у Іран
- 16.02.2010, 8:53
16-17 лютага адбудзецца візіт міністра замежных справаў Беларусі Сяргея Мартынава ў Ісламскую Рэспубліку Іран.
Запланаваны шэраг сустрэчаў кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства з кіраўніцтвам Ірана.
«Падчас перамоваў плануецца абмеркаванне ходу рэалізацыі праектаў двухбаковага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, актуальных пытанняў узаемадзеяння Беларусі і Ірана на міжнароднай арэне», — кажацца ў паведамленні прэс-службы МЗС Беларусі.
Як раней паведамляў сайт charter97.org, сёлета Іран збіраецца наведаць Аляксандр Лукашэнка. Яго візіт афіцыйна будзе прымеркаваны да пачатку прамысловай здабычы нафты ў радовішчы Джофейр, паведаміў на мінулым тыдні амбасадар Ірана ў Беларусі Сеед Абдала Хасейні.
Варта нагадаць, што 11 лютага Махмуд Ахмадзінеджад абвесціў Іран ядзернай дзяржавай. У гэты ж дзень стала вядома, што ЗША ўвялі супраць Ірана новыя санкцыі.