BE RU EN

Кожны трэці расейскі алігарх мае бізнэс у Беларусі

  • 16.02.2010, 9:28

З першай дзесяткі найбагацейшых бізнэсмэнаў Расеі, топ-500 якіх апублікаваў расейскі часопіс «Фінанс», толькі ў дваіх няма бізнэсу ў Беларусі.

Па выніках аналізу гэтага прадстаўнічага спісу «Заўтра тваёй краіны» зрабіў выснову, што больш за ўсё беларуская ўласнасць на дадзены момант цікавіць найбагацейшых расейскіх алігархаў.

У першай дзясятцы, сукупнае багацце якой (паводле ацэнак «Фінансу») склала па выніках 2009 года 140 млрд даляраў, з алігархаў з інтэрасамі ў Беларусі апынуліся Уладзімір Лісін (лідэр рэйтынгу, яго багацце – 18,8 млрд даляраў), Міхаіл Прохараў, Міхаіл Фрыдман, Алег Дзерыпаска, Алішэр Усманаў, Вагіт Алякпераў, Аляксей Мардашоў, Уладзімір Патанін. Раман Абрамовіч і Сулейман Керымаў – двое бізнэсмэнаў з топ-10, якія не маюць пакуль відавочных інтэрасаў у Беларусі.

Такім чынам, у межах першай дзесяткі доля расейскіх бізнэсмэнаў з беларускімі інтэрасамі складае 80%.

У межах топ-25 бізнэсмэнаў, якія валодаюць у Беларусі даччынымі кампаніямі, гэтая доля зніжаецца да 60%, у межах топ-50 – да 46%, у межах топ-100 – да 33%.

У той жа час адзначым, што прысутнасць у Беларусі нават траціны са 100 найбуйнейшых бізнэсмэнаў Расеі кажа пра значную цікавасць да гэтага рынка з боку ўсходніх суседзяў.

Апошнія навіны