BE RU EN

Еўразвяз яшчэ на год працягнуў санкцыі супраць Зімбабвэ

  • 16.02.2010, 15:15

ЕЗ пакінуў у сіле дзеючыя міжнародныя санкцыі ў сувязі з рознагалоссямі паміж Робертам Мугабэ і прэм'ер-міністрам Морганам Цвангіраі.

У мінулым лідэр апазіцыі Морган Цвангіраі і кіраўнік Зімбабвэ Роберт Мугабе дамовіліся ў лютым 2008 года сфармаваць урад нацыянальнага прымірэння і падпісалі пагадненне аб падзеле ўлады, аднак да гэтага часу супярэчнасці паміж імі застаюцца нявырашанымі, паведамляе «Бі-Бі-Сі».

Еўразвяз увёў санкцыі, якія прадугледжваюць эмбарга на пастаўкі зброі і забарону на выдачу віз, супраць Зімбабвэ ў 2004 годзе.

Эканамічная сітуацыя ў Зімбабвэ ў апошнія гады імкліва пагаршаецца. Палітычная нестабільнасць у краіне апошніх 2-3 гадоў мела катастрафічныя наступствы: узровень інфляцыі дасягнуў вялізнай сумы.

Апошнія навіны