Сяргей Новікаў: Дагэтуль не ўсвядоміў, што ўзняўся на п'едэстал
- 19.02.2010, 9:29
Беларускі біятланіст, які падзяліў другое месца ў індывідуальнай гонцы з нарвежцам Оле Эйнарам Б'ёрндаленам, распавёў, што дапамагло яму так добра выступіць.
- Мяне вялі, падказвалі, што я прайграю дзевяць секунд Свендсэну. Пашанцавала яшчэ, што за мной стартаваў Іван Чарэзаў. Ён мяне здагнаў, і я імкнуўся за ім трымацца амаль тры кругі.
Не ведаю, я дагэтуль яшчэ не ўсвядоміў, што так высока ўзняўся на п'едэстале. Так атрымалася, што я «зачапіўся» за аднаго расейца і абагнаў іншага (Яўген Усцюгова). Вельмі шчаслівы сваёй перамозе, гэтаму прызавому месцу», – паведаміў Новікаў у інтэрв'ю ТК «Расея 1».
Лідэр беларускай жаночай біятлоннай дружыны 23-гадовая Дар'я Домрачава, заваяваўшы бронзу у індывідуальнай гонцы на 15 км на алімпійскай трасе Уістлера, адкрыла лік медалям нашай каманды на XXI зімовых Гульнях. Такім чынам, традыцыя, паводле якой беларусы з часоў здабыцця суверэнітэту абавязкова вязуць хаця б адну ўзнагароду з Белых алімпіядаў, працягнулася. Свой поспех Дар'я прысвяціла бацьку.
- Калі шчыра, дык да канца яшчэ не ўсвядоміла ўсяго, што адбылося. Вядома, вельмі радая і шчаслівая. Хачу прысвяціць сённяшні медаль свайму бацьку. Таты зараз ужо няма сярод жывых, а ён вельмі хацеў, каб у мяне ўсё складвалася добра. Ён заўсёды ўважліва сачыў за маімі поспехамі і няўдачамі. Думаю, зверху ён глядзіць на мяне зараз, усё бачыць і, вядома, дапамагае, - сказала спартоўка.