Выстава Валерыі Красоўскай у Амстэрдаме (Фота)
- 19.02.2010, 10:26
У Амстэрдаме ў галерэі сучаснага мастацтва Delicatessen адкрылася выстава дачкі зніклага бізнэсмэна і грамадскага дзеяча Анатоля Красоўскага.
На выставе беларускай мастачкі, якая працягнецца да канца лютага, экспануюцца некалькі дзесяткаў карцінаў апошніх гадоў, у тым ліку – пейзажы Беларусі «Дай мне сілы, зямля мая родная», «Надзея» і іншыя. Летась працы Валерыі Красоўскай выстаўляліся ў Страсбурзе, паведамляе «Радыё Свабода».
Нагадаем, што бацька Валерыі Красоўскай – Анатоль Красоўскі быў выкрадзены і забіты ў Беларусі ў 1999 годзе разам з віцэ-спікерам Вярхоўнага Савета Віктарам Ганчаром. У гэтыя гады ў Беларусі таксама зніклі экс-міністр унутраных справаў Юры Захаранка і журналіст Дзмітры Завадскі. Міжнародная супольнасць падазрае ў датычнасці да выкраданняў і забойстваў апазіцыянераў высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў.