Філіп Кіркораў падмануў беларускую фірму на 10 тысячаў даляраў?
- 19.02.2010, 13:07
Улетку калектыў Філіпа Кіркорава арандаваў аўтобус для гастрольнага туру па Беларусі і не расплаціўся за транспартныя паслугі. Запазычанасць склала 10 тысячаў даляраў.
Цяпер спагнаннем запазычанасці з ТАА «Філіп Кіркораў Прадакшн» займаецца маскоўская юрыдычная фірма «Лігал Філд», адзначае «Московский комсомолец».
Спецыялісты кампаніі дапамагаюць ашуканай беларускай фірме арыгінальным спосабам. Яны прапанавалі скласці дамову паміж крэдыторам і кожным, хто захоча дапамагчы свайму куміру.
Па словах юрыстаў, адзін з нефармальных фан-клубаў ужо зацікавіўся магчымасцю выкупіць доўг куміра. Ёсць жадаючыя і сярод тых фірмаў, якія самі павінны грошы Кіркораву: выкупіўшы яго даўгі, яны змогуць зрабіць узаемазалік.