Аляксандр Рыбак: Самая прыгожая песня ў свеце – «Купалінка» (Відэа)
- 26.02.2010, 10:43
Пераможца конкурсу песні «Еўрабачанне-2009» нарвежац беларускага паходжання Аляксандр Рыбак 25 лютага выступіў з канцэртам у Празе.
Як паведамляе «Радыё Свабода», канцэрт Аляксандра Рыбака сабраў поўную залю музычнага бару Lucerna у цэнтры Прагі.
Герой леташняга «Еўрабачання» у гутарцы з аўдыторыяй падчас канцэрту паведаміў, што беларуская песня «Купалінка», якую яму ў дзяцінстве спявала мама, – найпрыгажэйшая з усіх песняў, якія яму толькі даводзілася чуць.