BE RU EN

Школьнік пазбавіўся пальцаў з-за выбуху на ўроку АБЖ

  • 3.02.2010, 13:09

У Лельчыцах на ўроку асноваў бяспекі жыццядзейнасці (АБЖ) адбыўся выбух, у выніку якога быў паранены 12-гадовы школьнік.

Як паведамілі жыхары райцэнтра, надзвычайнае здарэнне адбылося 29 студзеня ў СШ № 2, урок АБЖ вёў дырэктар школы. Падчас заняткаў адбыўся выбух, дырэктар выклікаў хуткую дапамогу. Высветлілася, што вучань 7-га класа прынес у школу электрадэтанатар запаволенага дзеяння, прызначаны для геолагаразведніцкіх працаў. Падчас урока хлопчык падключыў дэтанатар да батарэйкі мабільнага тэлефона, і адбыўся выбух. Хлопчыку ў шпіталі правялі аперацыю. Дзіця пазбавілася чатырох пальцаў на кісці, піша БелаПАН.

Па словах бацькоў, электрадэтанатар знайшлі ў хаце нябожчыка дзядулі, які быў геолагам.

Іншыя дзеці не пацярпелі. Міліцыя праводзіць праверку.

Апошнія навіны