«Белпошта» прадае маркі з бел-чырвона-белым сцягам (Фота)
- 1.03.2010, 10:22
За 14 тысячаў рублёў можна набыць калекцыю марак з гербам «Пагоня» і Крыжом Еўфрасінні Полацкай.
Журналісты «Польскага радыё» знайшлі калекцыю марак у продажы ў 11-м аддзяленні «Белпошты» на Цэнтральным чыгуначным вакзале. Прадаюцца таксама маркі з Камянецкай вежай, Мірскім і Нясвіжскім замкамі. Уся калекцыя датуецца 1992 годам.