BE RU EN

У Мурманскай вобласці лавіна накрыла турыстаў з Беларусі

  • 10.03.2010, 8:43

У цяперашні час чацвёра беларускіх турыстаў, сярод якіх дзве дзяўчыны, лічацца зніклымі без вестак. Створаны аператыўны штаб.

Група ў складзе шасці чалавек прыбыла з Беларусі ў перадгор'е Хібін 3 сакавіка. Яна не зарэгістравалася ў Мурманскім пошукава-выратавальным атрадзе, як таго патрабуюць меры бяспекі. Сход снежнай лавіны быў зафіксаваны ў гэтым раёне 8 сакавіка каля 14 гадзінаў 30 хвілінаў. Пад снегам апынуліся чацвёра турыстаў, у двух маладых людзей 1981 і 1989 гадоў нараджэння атрымалася выратавацца.

Пры гэтым на ўсю групу быў адзін мабільны тэлефон. Яны спрабавалі ўласнымі сіламі адкапаць сваіх паплечнікаў, але беспаспяхова, перадае радыёстанцыя «Маяк». Турысты накіраваліся ў найбліжэйшы райцэнтр па дапамогу, куды змаглі дабрацца толькі да вечара 9 сакавіка.

Пошукавыя працы ўскладняюцца дрэннымі ўмовамі надвор'я. У цяперашні час чацвёра беларускіх турыстаў, сярод якіх дзве дзяўчыны, лічацца зніклымі без вестак.

У прэс-службе галоўнага ўпраўлення МНС Расеі па Мурманскай вобласці дадалі, што пра тое, што адбылося, быў інфармаваны беларускі бок па дыпламатычных каналах.

Cупрацоўнікі консульскай службы амбасады Беларусі знаходзяцца ў пастаянным кантакце з прадстаўніцтвам МЗС Расеі ў Мурманскай вобласці, МНС і іншымі кампетэнтнымі структурамі.

Галоўнае ўпраўленне МНС Расеі па Мурманскай вобласці стварыла аператыўны штаб. На месцы здарэння працуюць тры выратавальныя групы з пошукавымі сабакамі.

Апошнія навіны