BE RU EN

У Берасцейскай вобласці маршрутка сутыкнулася з электрацыяй

  • 11.03.2010, 15:43

Дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам мікрааўтобуса і электрацягніка адбылося 11 сакавіка ў Жабінцы.

Як паведамляе БелТА, на чыгуначным пераездзе Жабінка (Берасцейская вобласць) кіроўца грузавога мікрааўтобуса, жыхар Пружанаў, праігнараваў светлавы і гукавы сігналы, выехаў на пераезд і дапусціў сутыкненне з электрацягніком. У выніку аварыі 60-гадовы кіроўца мікрааўтобуса і пасажырка, 30-гадовая жыхарка Пружанскага раёна, атрымалі цяжкія раненні.

Па гэтым факце праводзіцца праверка. Пацярпелым аказваецца медыцынская дапамога ў Жабінкаўскай раённай бальніцы.

Апошнія навіны