BE RU EN

Апазіцыянера пераследуюць за распаўсюд незалежнай прэсы

  • 2.03.2010, 10:09

За распаўсюд незалежнай газеты намесніку старшыні «Маладога фронту» з Гародні Алесю Кіркевічу пагражаюць адміністрацыйнай справай.

Моладзевага актывіста па тэлефоне выклікаў на гутарку капітан Салаўёў. Як паведамляе прэс-служба арганізацыі, не так даўно маладога чалавека затрымалі за распаўсюд газеты «Хрысціянская абарона» і склалі пратакол. Зыходзячы з размовы з міліцыянтам, Алесь Кіркевіч лічыць, што далей падзеі будуць разгортвацца па сцэнары «суд-штраф».

«З'ява даволі прадказальная і натуральная ў нашай дзяржаве, калі, наогул, гэта можна назваць «натуральным». Пакуль абвінавачванне з канкрэтнымі артыкуламі мне не прад'яўленае, але, вядома, гэта частка ўціску любога незалежнага меркавання ў Беларусі», -- адзначыў Алесь Кіркевіч.

Апошнія навіны