BE RU EN

Аўтобус з беларусамі патрапіў у аварыю ў Падмаскоўі: Ёсць пацярпелыя

  • 9.03.2010, 11:00

У Падмаскоўі раніцай 9 сакавіка, каля 07:00, аўтобус «Сетра» з чаўнакамі з Беларусі, які ехаў у расейскую сталіцу, сутыкнуўся з «КамАЗам».

Інцыдэнт адбыўся ў Мажайскім раёне, на 141-м км Менскай шашы, паведамляе udf.by.

Як распавялі ў ДІБДР па Маскоўскай вобласці, у выніку аварыі пацярпелі чатыры чалавекі: два кіроўцы аўтобуса, пасажыр і кіроўца грузавіка. Паводле дадзеных Lifenews.ru, былі параненыя таксама тры студэнткі сталічных вну.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у ДТЗ вінаваты кіроўца «Сетры», які выруліў на сустрэчную паласу на скрыжаванні, пасля чаго аўтобус урэзаўся ў бок «КамАЗа».

Апошнія навіны