BE RU EN

У Санкт-Пецярбургу знікла беларуская тэлежурналістка

  • 9.03.2010, 17:22

Генеральнае консульства Беларусі падало ў праваахоўныя органы Санкт-Пецярбурга заяву аб знікненні журналісткі беларускага тэлебачання.

Пра гэта паведамляе газета «Аргументы и факты».

Паводле звестак віцэ-консула Рэспублікі Беларусь у Пецярбургу, 51-гадовая журналістка Святлана Балашова сышла з гатэля «Неўскі, 72» 1 сакавіка. Ад тых часоў яе ніхто не бачыў.

- Журналістка прыехала ў Пецярбург са здымачнай групай з Беларусі, - распавялі «Комсомольской правде в Санкт-Петербурге» супрацоўнікі гатэля. - Вялі сябе нармальна, нічога дзіўнага мы не заўважылі. Куды пайшла жанчына, ніхто не пытаўся. А праз пару дзён запанікавалі.

- Да гэтага часу месцазнаходжанне журналісткі невядома, - пракаментавалі праваахоўныя органы Цэнтральнага раёна Санкт-Пецярбурга. - Да нас звярнуўся віцэ-консул Рэспублікі Беларусь у Паўночнай сталіцы. Зараз па заяве праводзіцца праверка.

Апошнія навіны