BE RU EN

Расейцы знайшлі «шкодны» беларускі посуд

  • 15.04.2010, 12:18

У Забайкальскім краі ў посудзе, вырабленым у Беларусі, знайшлі кадмій і свінец.

Пасля планаванага рэйду па крамах спецыялісты Расспажыўнагляда канфіскавалі ўсе гэтыя прадметы кухні. У кожным выяўленае перавышэнне гранічна дапушчальных нормаў свінцу і кадмія, паведамляе БелаПАН са спасылкай на ДТРК «Новасібірск».

«І свінец, і кадмій у такіх дозах, безумоўна, шкодзяць арганізму. Асабліва кадмій. Бо ён мае ўласцівасці назапашвацца і разбураць чалавека, косткі напрыклад», - заявіла начальніца Аддзела санітарнага нагляду Упраўлення Расспажыўнагляда па Забайкальскім краі, Дынара Ульданава.

Прамое прызначэнне кадмія - абарона металу ад карозіі і акіслення. У арганізме ж чалавека ён робіць не ахоўны эфект. Капустай у такой талерцы спецыялісты лабараторыі нават ворага не раяць частаваць.

«З такой талеркі капусту, і боршч асабліва, я б есці дакладна не стала. Гэтыя элементы вельмі моцна і негатыўна пачынаюць дзейнічаць менавіта ў кіслым асяроддзі. Так што лепш не есці з іх», - заявіла лабарантка Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Забайкальскага краю, Валянціна Губская.

У Расспажыўнаглядзе мяркуюць, што гэтыя кубкі, куфлі і талеркі вытворчасці Беларусі ў Забайкаллі прадпрымальнікі маглі прадаваць ужо доўгі час.

Апошнія навіны