BE RU EN

У Менску адключаюць ацяпленне

  • 6.04.2010, 8:46

Адключанае ацяпленне ў адміністрацыйных і вытворчых будынках.

Пра гэта паведаміў БелТА начальнік упраўлення камунальнай гаспадаркі і энергетыкі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Анатоль Шагун.

Паводле яго словаў, адключэнне ацяплення пакуль не датычыць жылога фонду, хаця ў асобных рэгіёнах - у прыватнасці ў Берасцейскай вобласці - такое рашэнне было прынятае. «У Берасцейскай вобласці вырашылі адключыць ацяпленне, таму што тэмпература вонкавага паветра на працягу пяці дзён складала плюс 8 градусаў. Але казаць, што там ужо скончыўся ацяпляльны сезон, пакуль няма падставаў: калі тэмпература паветра будзе зніжацца і складзе ніжэй за 8 градусаў, батарэі ў кватэрах адразу ўключаць», - адзначыў ён.

Прадстаўнік Мінжылкамгаса дадаў, што звычайна ацяпляльны сезон у Беларусі сканчаецца да 20 красавіка. Рашэнне аб адключэнні ацяплення па кожным горадзе прымаюць мясцовыя органы ўлады з улікам паказчыкаў сярэднесутачнай тэмпературы паветра. Спачатку ацяпленне адключаюць у адміністрацыйных будынках і жылым сектары, у апошнюю чаргу - у дзіцячых садках, школах і шпіталях.

Апошнія навіны