BE RU EN

Былыя мэры атрымалі дзяржузнагароды за «Менск-Арэну»

  • 6.04.2010, 9:40

Старшыня Менскага гарвыканкама з 2000 па 2009 год Міхаіл Паўлаў уганараваны ордэнам Айчыны III ступені, а Уладзімір Ярмошын - ордэнам Гонару.

Як сказана ў адпаведным указе Аляксандра Лукашэнкі, падпісаным 5 красавіка, Міхаіл Паўлаў атрымаў гэтую ўзнагароду за плённую працу і значны асабісты ўнёсак у будаўніцтва шматпрофільнага культурна-спартыўнага комплексу «Менск-Арэна».

Як нагадвае «Ежедневник», Паўлаў перанёс дзве аперацыі па выдаленні пухліны мозгу.

За «Менск-Арэну» сваю ўзнагароду атрымаў і намеснік дырэктара КУП «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Менгарвыканкама» - дырэктар па будаўніцтве комплексу «Менск-Арэна» Уладзімір Ярмошын, які таксама доўгі час узначальваў гарадскую гаспадарку.

Каля 10 чалавек, якія прымалі ўдзел у будаўніцтве гэтага аб'екта, атрымалі медалі «За працоўныя заслугі», а першы намеснік старшыні Менскага гарвыканкама, які выконвае абавязкі старшыні Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька, генеральны дырэктар ААТ «Менскпрамбуд» Уладзімір Няхай і намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Нічкасаў сталі заслужанымі будаўнікамі Беларусі.

Апошнія навіны