Рассельгаснагляд знайшоў у беларускіх куранятах даксіцыклін
- 13.05.2010, 10:34
Рассельгаснагляд увёў з 15 траўня часовыя абмежаванні на пастаўку ў Расею прадукцыі ААТ «Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка».
Рашэнне прынятае «у сувязі з выяўленнем пры маніторынгавых даследаваннях жывёлагадоўчай прадукцыі прадпрыемства забароненых і шкодных рэчываў», паведамляе АФН.
У прыватнасці, у мясе птушкі беларускага прадпрыемства выяўлены даксіцыклін, паведамляецца ў прэс-рэлізе расейскага ведамства.