BE RU EN

«Манрэаль» братоў Касціцыных выйшаў у фінал Усходняй канферэнцыі

  • 13.05.2010, 12:43

У ноч з 12 на 13 траўня 2010 г. «Пітсбург» прайграў камандзе «Манрэаль Канадыенс» у сёмым матчы серыі да чатырох перамог з лікам 2:5.

Такім чынам, браты Сяргей і Андрэй Касціцыны не змогуць папоўніць склад зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету, перадае БелаПАН.

Зыход матчу стаў зразумелы да сярэдзіны другога перыяду. За 26 хвілін гульні «Манрэаль» закінуў «Пітсбургу» чатыры безадказныя шайбы. За застаўшыся час хакеісты « Пітсбургу» забілі два галы, але большага дамагчыся не змаглі. Лідэры «Піцбурга» Малкін і Сыдні Кросбі не набралі ў гэтай сустрэчы ні аднаго ачка.

У 1 / 8 фіналу Кубка Стэнлі «Манрэаль» выбіў з барацьбы клуб «Вашынгтон Кэпіталс» з Аляксандрам Авечкіным і Аляксандрам Сёміным, які лічыўся фаварытам.

У паўфінале Кубка Стэнлі «Манрэаль» згуляе з пераможцам пары «Бостан Бруінс» - «Філядэльфія Флайерс». У шостым матчы гэтай серыі, які адбыўся ў ноч з 12 на 13 траўня, «Філадэльфія» перамагла з лікам 2:1. Пераможца серыі вызначыцца ў сёмым матчы, які пройдзе 14 траўня ў Бостане.

Апошнія навіны