BE RU EN

У Гомельскай вобласці цягнік збіў статак цялят

  • 13.05.2010, 15:52

Таварны цягнік у Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці збіў групу цялят, у выніку чаго загінулі 16 жывёл.

Як паведамляе БелТА, інцыдэнт адбыўся ўначы. Летні загон, дзе ўтрымліваліся цяляты, знаходзіцца ў раёне вёскі Слабада зусім недалёка ад чыгункі. Там знаходзіліся 184 цяля.

115 жывёл вырваліся з загону і дайшлі да чыгункі. Таварны цягнік «Калінкавічы - Лунінец» збіў цэлую групу жывёл, у выніку чаго загінулі 16 цялят.

Склад не пацярпеў. Рух цягнікоў не спыняўся.

Апошнія навіны