BE RU EN

У сталіцы Тайланда пачалася стральба (Фота)

  • 13.05.2010, 16:48

У Бангкоку цяжкія раненні атрымаў адзін зь лідэраў апазіцыі. Пра гэта са спасылкай на крыніцы ў адной з бангкокскіх бальніц паведамляе AFP.

Перастрэлка пачалася ў раёне, акупаваным тысячамі прыхільнікаў апазіцыйнага Фронту абароны дэмакратыі ад дыктатуры (UDD). Пацярпелы - падтрымліваючы UDD генерал-маёр Хаттыйя Саваздіпол (Khattiya Sawasdipol). Інфармацыі пра тое, хто страляў у генерала, пакуль няма, паведамляе Lenta.ru.

Раней прэм'ер-міністр Тайланда Апхісіт Ветчачыва прыгразіў акружыць заняты апазіцыянерамі раён бронетэхнікай і перакрыць пратэстантам ваду і электрычнасць. Урад збіраўся пайсці на гэты крок, каб прымусіць натоўп апазыцыянэраў, на працягу некалькіх тыдняў блакуючых цэнтр Бангкока, разысціся па дамах.

Актывісты UDD падтрымліваюць былога прэм'ер-міністра Тайланда Таксін Чынават. Яны патрабуюць адстаўкі дзеючага ўрада і неадкладнага правядзення выбараў у парламент краіны.

Раней прыхільнікі UDD, якіх называюць таксама «чырвоныя кашулі», заявілі пра гатоўнасць весці перамовы з урадам. Быў дасягнуты кампраміс - прэм'ер паабяцаў правесьці датэрміновыя выбары. Аднак пасля Ветчачыва адмовіўся ад свайго абяцання, патлумачыўшы гэта тым, што «чырвоныя кашулі» не спыняюць акцыі пратэсту.

Шматтысячныя акцыі пратэсту «чырвоных кашуль» праходзяць у Бангкоку з сярэдзіны сакавіка, калі на вуліцы горада выйшлі больш за 80 тысяч чалавек. У пачатку красавіка апазіцыянеры распачалі спробы штурму парлямэнту і выбарчай камісіі Тайланда, пасля чаго ў сталіцы было ўведзена надзвычайнае становішча.

У сярэдзіне красавіка адбыліся буйныя сутыкненні апазіцыянераў з паліцыяй і арміяй. Падчас беспарадкаў загінулі 29 чалавек. Раненні з пачатку масавых дэманстрацый у Бангкоку атрымалі больш за тысячу чалавек.

Апошнія навіны