BE RU EN

Беларусь прапануе ўключыць Расею і Казахстан ва «Усходняе партнёрства»

  • 20.05.2010, 12:11

Ініцыятывы беларускіх уладаў як заўсёды арыгінальныя.

Беларусь прапануе ўключыць у групу чальцоў «Усходняга партнёрства» Расею, Казахстан, а таксама краіны «Асацыяцыі свабоднага гандлю» -- Ісландыю, Нарвегію, Швейцарыю і Ліхтэнштэйн.

Пра гэта на брыфінгу ў Менску паведаміў прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных. Нагадаем, 24 траўня ў польскім Сопаце пройдзе нефармальны саміт Еўразвяза, паведамляе «Еўрарадыё».

Яго наведае і беларускі міністр замежных справаў Сяргей Мартынаў. Чакаецца, што там ён абмяркуе польска-гішпанскую ініцыятыву аб стварэнні групы чальцоў «Усходняга партнёрства».

Падчас саміту Мартынаў сустрэнецца з міністрамі замежных справаў Гішпаніі і Украіны.

Апошнія навіны