BE RU EN

У букмекерскіх канторах Беларусь на Еўрабачанні займае 23 месца

  • 25.05.2010, 9:00

Прадстаўніца Азербайджана Сафура Алізадэ мае больш за ўсё шанцаў на перамогу ў конкурсе "Еўрабачанне-2010". беларускія выканаўцы – на 23 пазіцыі.

Паводле ставак у букмекерскіх канторах Еўропы, у тройку фаварытаў таксама ўваходзяць спявачка Лена з Германіі, якая раней узначальвала спіс, і Харэль Скаат з Ізраілю.

Азербайджанская выканаўца Сафура з песняй Drip Drop - пераможца тэлешоў-аналагу Pop Idol у сябе на радзіме. Кампазіцыю для "Еўрабачання" ёй напісаў швецкі кампазітар.

Прадстаўніца Германіі Лена Мэер-Ландрут - адна з самых маладых удзельніцаў конкурсу - 19 гадоў ёй споўніцца адразу пасля "Еўрабачання". На конкурсе яна прадставіць песню Satellite.

Харэль Скаат з Ізраілю таксама адзін з фіналістаў нацыянальнай "Фабрыкі Зорак". Ён выступіць трэцім у другім паўфінале з песняй Milim.

Паводле ставак букмекерскай канторы, на якую спасылаецца РІА Новости, група "3+2" з Беларусі, якая выконвае песню "Butterflies" ("Матылькі"), знаходзіцца на 23-м месцы. На 21-й пазіцыі размяшчаюцца выканаўцы з Малдовы, а на 22-м -- з Украіны.

Прадстаўнікі Расеі - "Музычны калектыў Пятра Наліча" - на 30-ым месцы.

Першы паўфінал пройдзе 25 траўня ў Осла.

Другі паўфінал адбудзецца 27 траўня, а імя пераможцы стане вядомае 29 траўня. Усе тры канцэрты адбудуцца на сцэне Telenor Arena у нарвежскай сталіцы.

Апошнія навіны