Папа Рымскі прыедзе ў Украіну
- 25.05.2010, 15:36
Папа Рымскі Бенедыкт XVI у 2012 годзе наведае Украіну.
Пра тое, што пантыфік прыняў адпаведнае запрашэнне ўкраінскага боку, распавёў арцыбіскуп Мечыслаў Макшыцкі, паведамляе «рэлігійна-інфармацыйная служба Ўкраіны».
Чакаецца, што Бенедыкт XVI будзе старшынстваваць на завяршальных сесіях Еўхарыстычнага кангрэса ў Львове.
Акрамя таго, Папа Рымскі, як чакаецца, прыме ўдзел у святкаванні 600-годдзя перанясення каталіцкай біскупскай сталіцы з Галіча ў Львоў. Па крайняй меры, Макрашыцкі паабяцаў, што яго аднаверцы будуць маліцца за гэта.
Апошні раз кіраўнік Каталіцкай царквы прыязджаў на Украіну ў 2001 годзе. Тады гэта быў Ян Павел II.