BE RU EN

Лябедзька: «У Канадзе ўжо вызначыліся па беларускім пытанні»

  • 14.06.2010, 14:54

Паездка ў Канаду прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Беларусі праходзіла 7—9 чэрвеня.

Лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, каментуючы 14 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Менску вынікі візіту дэмакратычных палітыкаў у Канаду, заявіў, што гэтая краіна, магчыма, нават большы прыярытэт для АГП, чым Еўропа і ЗША, піша БелаПАН.

«Мы ў Еўразвязе шмат часу марнуем на нейкія перамовы і дамоўленасці. У Канадзе дамаўляцца можна хутка», — сказаў Лябедзька.

Раманчук адзначыў, што «Еўропа і ЗША думаюць, што ім рабіць з Беларуссю. У Канадзе ўжо вызначыліся па гэтым пытанні».

Паводле яго словаў, Канада ўжо дакладна вызначылася ў сваіх прыярытэтах пры супрацоўніцтве з Беларуссю. «Інвестыцыі з Канады магчымыя толькі пасля дэмакратычных рэформаў, усталявання рэальнай свабоды сродкаў масавай інфармацыі, плюралізму меркаванняў», — сказаў Раманчук.

Палітык дадаў, што паездка апазіцыйных палітыкаў у Канаду паказала дыпламатычны правал беларускіх уладаў на канадскім накірунку.

Апошнія навіны