BE RU EN

«Газпрам» ужо стварыў штаб па абмежаванні паставак газу ў Беларусь

  • 18.06.2010, 9:57

Кіраўнік «Газпрама» Аляксей Мілер ў пятніцу падпісаў распараджэнне аб стварэнні аператыўнага штаба ў сувязі з сітуацыяй з пастаўкамі газу ў Беларусь.

Пра гэта паведаміў сам Аляксей Мілер журналістам у кулуарах Пецярбургскага эканамічнага міжнароднага форуму, паведамляе «Інтэрфакс».

Такім чынам, пацвердзіў Мілер, «Газпрам» рыхтуецца да абмежавання паставак газу ў Беларусь з панядзелка.

Афіцыйны прадстаўнік «Газпрама» Сяргей Купрыянаў пацвердзіў, што «Газпрам» плануе абмежаваць пастаўкі газу ў Беларусь на 85%.

Абмежаванні паставак плануецца ўвесці з 10:00 МСК 21 чэрвеня.

«У нас баланс у 10 гадзінаў закрываецца», - сказаў ён.

Купрыянаў дадаў, што ў склад аператыўнага штаба ўключаюцца прадстаўнікі вытворча-дыспетчарскага дэпартамента, падраздзяленняў па здабычы, транспартыроўцы і службы бяспекі.

Нагадаем, што ў выпадку неаплаты ўладамі Беларусі запазычанасці за газ, які пастаўляецца ў краіну, Расея не мае намеру цырымоніцца.

З-за даўгоў беларускага боку «Газпрам» з 21 чэрвеня можа скараціць пастаўкі газу на 85%, заявіў журналістам кіраўнік расейскага газавага холдынгу Аляксей Мілер 17 чэрвеня падчас Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму.

«Улічваючы кошт ужо пастаўленага ў чэрвені газу і велічыню доўгу - 192 млн. даляраў, вызначана, што абмежаванне складзе 85% ад планавага аб'ёму паставак газу ў Беларусь. Астатнія 15% дазволяць Беларусі падтрымліваць газатранспартную сістэму ў працоўным стане да поўнай кампенсацыі назапашанай запазычанасці», - сказаў кіраўнік «Газпрама».

Апошнія навіны