BE RU EN

У адміністрацыі Лукашэнкі адмовілі нязгодным з прысудамі судоў

  • 18.06.2010, 10:36

З верасня 2009 года група жанчынаў не можа патрапіць на прыём да старшыні адміністрацыі беларускага кіраўніка Уладзіміра Макея.

Як паведаміла БелаПАН юрыст Тамара Сяргей, чарговая адмова ў прыёме была атрыманая 17 чэрвеня. У гэты дзень 35 жанчынаў з розных рэгіёнаў Беларусі прыехалі ў Менск на асабісты прыём да Макея. Супрацоўнікі прыёмнай Адміністрацыі прэзідэнта зарэгістравалі іх калектыўны зварот, падпісаны 35 просьбітамі, аднак перадаваць гэты дакумент кіраўніку адміністрацыі падчас яго асабістага прыёму грамадзянаў адмовіліся.

Сваё жаданне патрапіць на прыём асабіста да Макея жанчыны матывуюць тым, што чыноўнікі суда і пракуратуры не жадаюць аднаўляць парушаныя правы грамадзянаў і даюць фармальныя адпіскі на іх скаргі.

«Таму мы пераканаўча просім Вас сустрэцца з намі для абмеркавання праблемы адпісак і далейшага дакладу Лукашэнку», - кажацца ў звароце.

Адмову ў прыёме жанчыны расцэньваюць «як падтрымку незаконных дзеянняў кіраўніцтва Вярхоўнага суда».

Апошнія навіны