BE RU EN

«Палатка» не атрымлівала каманду ратыфікаваць Мытны кодэкс МС

  • 22.06.2010, 14:38

Пытанне аб ратыфікацыі дамовы аб Мытным кодэксе Мытнага саюза не ўнесенае ў парадак дня запланаванага на 23 чэрвеня паседжання «палаты».

Пра гэта паведамляе Прайм-ТАСС са спасылкай на ўпраўленне інфармацыйна-аналітычнай працы «палаты прадстаўнікоў».

У Камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД, у сваю чаргу, не змаглі паведаміць, калі можна чакаць разгляду гэтага пытання «дэпутатамі».

Законапраект аб ратыфікацыі дамовы аб Мытным кодэксе Мытнага саюза паступіў у ніжнюю палату «парламента» Беларусі 8 чэрвеня. Бягучая сесія ніжняй палаты закрываецца 30 чэрвеня.

Дамова аб Мытным кодэксе Мытнага саюза была падпісаная ў Менску 27 лістапада 2009 г кіраўнікамі Расеі, Беларусі і Казахстана.

Апошнія навіны