BE RU EN

Эльжбета Радзівіл ізноў пабывала ў Беларусі (Фота)

  • 10.07.2010, 17:27

92-гадовая княгіня ў трэці раз за апошні год наведала родны Нясвіж.

Княгіня была ў добрым настроі і нават раздавала аўтографы, фатаграфавалася з мясцовымі жыхарамі. Незадаволенасць у яе выклікала толькі вежа-«цыбуліна» на Нясвіжскім замку, які рэстаўруецца. Эксклюзіўны фотарэпартаж падае «Еўрарадыё».

Пані Эльжбета сфатаграфавалася з прадаўцом сувеніраў у Нясвіжы, які, у сваю чаргу, адмовіўся браць з княгіні грошы і падараваў ёй усё, што яна абрала: 4 магніцікі з выявай замка і два гліняныя медальёны з гербам Радзівілаў.

Цёплая сустрэча ў двары нясвіжскага касцёла Божага Цела.

Гутарка ў замку: дырэктар музея-запаведніка «Нясвіж» Валеры Сталярчук і князь Мацей Радзівіл.

Мікалай і Мацей Радзівіл, Валеры Сталярчук, Эльжбета Радзівіл.

Абмеркаванне ў замкавай капліцы, якая зараз аднаўляецца.

У замкавым двары.

Менск, каля Дома Ваньковіча, дзе княгіня аглядала два партрэты з Нясвіжскага замка.

У нацыянальным гістарычным архіве Беларусі.

Эльжбета Радзівіл – апошні ў свеце чалавек, які ведаў усіх людзей на здымках асабіста.

Падчас гэтага прыезду ў княгіні быў вельмі добры настрой.

Апошнія навіны