BE RU EN

Вайцюшкевіч запрашае на дзень нараджэньня

  • 19.07.2010, 10:04

20 ліпеня, у канцэртнай залі «Мінск» адбудзецца традыцыйны летні канцэрт Зьмітра Вайцюшкевіча. Нагодай -- чарговыя народзіны артыста.

У праграме найлепшыя і новыя песьні, выступ сяброў-музыкаў, песьні і паэзія. І, вядома ж, прыемныя неспадзяванкі!

Зьміцер Вайцюшкевіч нарадзіўся 20 ліпеня 1971 году ў мястэчку Бярозаўка Лідзкага раёну. Скончыў школу з паглыбленым вывучэньнем ангельскай мовы і музычную вучэльню па клясе клярнэта ў Лідзе. Працягваў навучаньне ў Інстытуце культуры і менскай музычнай вучэльні імя Глінкі.

Удзельнік папулярных гуртоў «Палац» і «KRIWI». Ад 2001-га -- лідэр і мастацкі кіраўнік «WZ-Orkiestr».

Радыё Свабода

20 ліпеня ў малай залі к/з Мінск адбудзецца традыцыйны летні канцэрт

Зміцера Вайцюшкевіча з нагоды дня народзінаў артыста. У праграме:

лепшыя і новыя песьні, выступ сяброў музыкантаў, песьні і паэзія і

канешне ж прыемныя неспадзяванкі! Кошт квіткоў ад 25 000 да 35 000.

Даведкі: 6490888. Касса: 017-3286638

Кропкі продажу: каса к/з Мінск, пераход каля Гума (каля Макдональдса)

Быць Зьмітром Вайцюшкевічам

Зрабіць кнігу пра Вайцюшкевіча прапанаваў сам Вайцюшкевіч на леташнім канцэрце з нагоды ўласнага дня народзінаў. Адгукнуліся на гэту прапанову журналісты Анатоль Мяльгуй, Эла Оліна і палітык Павал Севярынец, якія аб'ядналі свае нарысы, аналітычныя агляды і інтэрвію са сьпеваком, зробленыя цягам апошніх шасьці гадоў.

Кніга пра беларускага сьпевака пабачыць сьвет у выдавецтве «Кнігазбор», вядомага з шматтомнай калекцыі беларускіх твораў ад старажытнасьці да нашых дзён. За назву выданьня ўзяты радок з верша Рыгора Барадуліна, аднаго з аўтараў песень Вайцюшкевіча - «Беларускае слова ад сьпеву».

Зрабіць кнігу пра Вайцюшкевіча прапанаваў сам Вайцюшкевіч на леташнім канцэрце з нагоды ўласнага дня народзінаў. Адгукнуліся на гэту прапанову журналісты Анатоль Мяльгуй, Эла Оліна і палітык Павал Севярынец, якія аб'ядналі свае нарысы, аналітычныя агляды і інтэрвію са сьпеваком, зробленыя цягам апошніх шасьці гадоў. У зборнік таксама ўвайшлі гутаркі, рэцэнзіі, агляды Вітаўта Мартыненкі, Міхася Скоблы, Змітра Падбярэзскага і Сяргея Будкіна.

«Наш зборнік каштоўны тым, што ўключае гутаркі з аўтарытэтнымі асобамі, якія сёньня зьяўляюцца сумленьнем і гонарам Беларусі, цікавы разнастайнасьцю жанраў, уключае нарысы, падарожныя нататкі, інтэрвію, і адлюстроўвае творчы працэс нараджэньня, запісу новых песень і музычных дыскаў, якія хутка знаходзяць сваіх слухачоў як у Беларусі, так і ў замежжы», - кажуць укладальнікі кнігі.

У кнізе зьмешчаны эксклюзіўныя фотаздымкі розных гадоў, тэксты песень, якія варта вывучыць напамяць. У яе ўключана поўная дыскаграфія артыста, рэпартажы з выступаў выканаўцы ў Магілёве, Гародні, Віцебску, канцэртаў салідарнасьці ў Варшаве, падарожжаў па Парыжы, Кіота, Вашынгтоне і Канзас-сіті, Нью-Йорку і Стакгольме.

Пра Вайцюшкевіча ў прыватнасьці і беларускую музыку агулам разважаюць палітык Аляксандар Мілінкевіч, народны паэт Рыгор Барадулін, паэт Генадзь Бураўкін, мастак Алесь Пушкін, бард Алесь Камоцкі, рок-сьпявак Лявон Вольскі ды іншыя.

Падараваць кнігу яе ўкладальнікі плануюць якраз на дзень народзінаў Вайцюшкевіча - 20 ліпеня, калі той зайграе традыцыйны ўжо канцэрт у Мінску.

Тузін Гітоў

20 ліпеня ў малай залі к/з Мінск адбудзецца традыцыйны летні канцэрт

Зміцера Вайцюшкевіча з нагоды дня народзінаў артыста. У праграме:

лепшыя і новыя песьні, выступ сяброў музыкантаў, песьні і паэзія і

канешне ж прыемныя неспадзяванкі! Кошт квіткоў ад 25 000 да 35 000.

Даведкі: 6490888. Касса: 017-3286638

Кропкі продажу: каса к/з Мінск, пераход каля Гума (каля Макдональдса)

Апошнія навіны