BE RU EN

Варшаўскі аэрапорт быў заблакаваны з-за тэлефанавання аб бомбе

  • 23.07.2010, 9:38

На некалькі гадзінаў былі эвакуяваныя пастаяльцы гатэля, і перакрытыя пад'езды да тэрміналаў.

Пасля некалькіх гадзінаў працы паліцыянтаў і сапёраў выбуховая прылада выяўленая не была, паведамляе ІТАР-ТАСС .

З паўдня праца аэрапорта імя Фрэдэрыка Шапена фактычна была заблакаваная напрацягу амаль трох гадзінаў. У выніку прынятых парадку мераў бяспекі больш за 300 гасцей сталіцы, а таксама супрацоўнікі гатэля «Марыёт Корт'ярд» былі вымушаныя пакінуць будынак гатэля. З цяжкасцямі сутыкнуліся і пасажыры. З-за перакрыцця дарогі, якая вядзе ў аэрапорт, і абмежавання доступу да тэрміналаў, на трасе ўтварыўся велізарны затор, і пасажыры з багажом дабіраліся да паветранага порта пешшу.

Як паведамілі ў адміністрацыі аэрапорта, вылеты і прылёты ажыццяўляліся падчас дзеяння ўведзеных паліцыяй абмежаванняў у адпаведнасці з раскладам.

Апошнія навіны