Супраціў! Сопротивление! Resistance! (Фота)
- 23.07.2010, 16:25
Транспаранты з гэтым словам на беларускай, рускай і англійскай мовах былі вывешаныя ў розных раёнах Менску.
Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» замацавалі іх на мастах у розных раёнах горада, а таксама на кальцавой дарозе над усімі асноўнымі ўездамі ў беларускую сталіцу. Расцяжкі ўбачылі тысячы мінакоў і аўтамабілістаў у самых ажыўленых месцах Менску - каля станцый метро «Інстытут культуры» і «Партызанская», у раёнах рынкаў «Чэрвеньскі», «Экспабел», «Аўтарынак». Агулам было вывешана каля 15 транспарантаў, паведамляе сайт грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».
На многіх мастах яны правіселі больш за паўгадзіны, пасля чаго былі знятыя міліцыяй.