BE RU EN

Падыміце мне павекі ...

  • 5.07.2010, 17:40

Так назваў сваю сённяшнюю праграму «Рэпліка Бунтмана» на радыё «Эхо Москвы» вядомы расейскі журналіст Сяргей Бунтман.

Па-сапраўднаму разгромны фільм пра кіраўніка Беларусі паказала напярэдадні расейскае тэлебачанне. Аляксандра Лукашэнку абвінавацілі ледзь не ва ўсіх смяротных грахах. Тэлеканал НТВ паднёс Аляксандру Лукашэнку арыгінальны падарунак на дзень незалежнасці Беларусі. Фільм пад назвай «Хросны бацька» ў літаральным сэнсе знішчае прэзідэнта суседняй дзяржавы, лічыць Сяргей Бунтман.

***

Расейскія начальнікі загадалі падняць ім павекі, начальнікі паказалі пальцам у бок Менску і страшным голасам сказалі «Вось ён!». І тут жа на Лукашэнку кінулася НТВ, галоўны спецыяліст па разрываннні на часткі Ворагаў Расіі.

Вы можаце, вядома, сказаць: «Ці не вы, братцы ліберасты, журналюгі і беларускія адшчапенцы гадамі казалі пра Лукашэнку тое ж самае?». Вядома, казалі і будзем казаць, калі Аляксандр Рыгоравіч яшчэ чаго-небудзь наробіць супраць правоў і свабодаў. Наша справа дурніцкая: зроблена - сказана, здарылася - паведамілі.

А вось расейская знешне-ўнутраная палітыка гэтай формай глупства не пакутуе. У яе адзіны крытэр - лаяльнасць-нелаяльнасць у адносінах да Расейскай Федэрацыі. Расейская палітыка засвоіла адзін немудрагелісты закон дыпламатыі: «сукін сын, але наш сукін сын». Перастаў быць нашым, атрымай. Гэта значыць, што расейская палітыка не заснавана ні на якіх каштоўнасцях, акрамя кан'юнктуры. Скажаце, усё так робяць? Так, ды не зусім.

Усё ж такі пагадзіцеся, што расейскі капіталізм і імперыялізм заснаваны не на досведзе і практыцы рэальных капіталістаў і імперыялістаў, а на старых падшыўках часопіса «Кракадзіл». Толькі раней, паводле кан'юнктуры, капіталіст ў цыліндры быў адмоўным персанажам, а цяпер - не.

Але можа, творцы палітыкі сапраўды бачыць і ўбачылі, які жудасны дыктатар Лукашэнка ў святле інавацыі, мадэрнізацыі і Скалкова?

Апошнія навіны