Жыхар Гародні паставіў рэкорд: ДАІ затрымлівала яго больш за 200 разоў
- 6.07.2010, 11:45
За кіраванне без пасведчання кіроўцы, за парушэнне хуткаснага рэжыму і іншых ПДР 26-гадовы гарадзенец затрымліваўся ДАІ звыш за 200 разоў.
У першы раз ён быў аштрафаваны ў 18-гадовым узросце як недысцыплінаваны пешаход. Крыху пазней ён стаў кіраваць аўтамабілем, не маючы на тое адпаведнага дазволу. Толькі сёлета за гэта ён аштрафаваны больш за 40 разоў. Штрафныя санкцыі агулам складаюць ужо дзясяткі мільёнаў рублёў.
Аднак па рахунках малады парушальнік не плаціць, матывуючы тым, што нідзе не працуе і матэрыяльных каштоўнасцяў (аўтамабіль чужы) не мае.
Як паведаміў БелТА інспектар міжраённага аддзела Дзяржаўтаінспекцыі УУС Гарадзенскага аблвыканкама Валерый Юдзін, копіі пастановаў аб адміністрацыйных правапарушэннях Дзяржаўтаінспекцыя адпраўляе ў суд для прымусовага спагнання штрафу, што зрабіць вельмі праблематычна.