BE RU EN

Андрэй Мезін застаецца ў менскім «Дынама»

  • 6.07.2010, 17:26

Варатар зборнай Беларусі Андрэй Мезін і кіраўніцтва клуба здолелі прыйсці да дамоўленасцяў па ўсіх істотных умовах кантракта.

Канфліктная сітуацыя, якая ўзнікла ў пачатку міжсезоння, вырашылася станоўчым чынам. Рашэнне бакоў стала вынікам прафесійнага дыялогу новага кіраўніцтва ХК «Дынама-Менск» і Андрэя Мезіна, разумнай пазіцыі, занятай галкіперам, паведамляе TUT.by.

У мінулым сезоне Мезін правёў за «Дынама» 41 матч, адбіўшы 90,2% кідкоў. З гэтым паказчыкам беларускі галкіпер заняў 30-е месца сярод усіх брамнікаў КХЛ.

Апошнія навіны