BE RU EN

Забітая начальнік прадсклада Ваеннай акадэміі

  • 6.07.2010, 17:59

Беларуская ваенная пракуратура высвятляе абставіны забойства начальніка харчовага склада Ваеннай акадэміі Беларусі.

Як стала вядома «Беларускім навінам», злачынства было здзейснена 3 ліпеня ў памяшканні харчовага склада, які знаходзіцца на вуліцы Славінскага ў Менску.

Менавіта там адзін з вайскоўцаў акадэміі знайшоў труп начальніка склада - 42-гадовай жанчыны ў званні старшыны. Цела ахвяры было літаральна пасечанае нажом. У пратаколе агляду крыміналісты зафіксавалі шматлікія раненні жывата, грудной клеткі, спіны і рэзаную рану шыі ...

Па факце забойства Беларускай ваеннай пракуратурай узбуджаная крымінальная справа па частцы 1 артыкула 139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь («Забойства»).

Праз суткі ў Слуцку затрымалі падазронага ў гэтым злачынстве. Гэта 37-гадовы мужчына, раней асуджаны за крадзяжы і махлярства. Па папярэдніх дадзеных, забойства ён здзейсніў на глебе рэўнасці.

Апошнія навіны