BE RU EN

ГУБАЗіК пачаў вылоўліваць падпольных рыэлтараў

  • 11.08.2010, 10:02

Крымінальна пераследвацца сталі менчукі, якія здаюць унаём памяшканні прыватнага жылога фонду.

Генпракуратурай па матэрыялах Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) МУС узбуджаная крымінальная справа ў дачыненні да групы падпольных рыэлтараў, паведамляе «Штодзённік».

Усе чальцы падпольнай рыэлтарскай арганізацыі, якая працавала ў Менску на працягу пяці гадоў, пакуль выяўляюцца. Паводле папярэдняй інфармацыі, у яе ў розны час уваходзіла больш за дзесятак чалавек, якія займаліся дзейнасцю, што падлягае ў Беларусі ліцэнзаванню. Пакуль жа крымінальная справа ўзбуджаная толькі ў дачыненні да 42-гадовага дырэктара ТАА «Спецтранзіт», жыхара Менскага раёна. Яму інкрымінуецца здзяйсненне злачынства, прадугледжанага ч.3 арт.233 Крымінальнага кодэкса Беларусі (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць, якая здзяйсняецца арганізаванай групай).

Паводле дадзеных аператыўных службаў, падазраваны, папярэдне аб'яднаўшыся з невыяўленымі асобамі ў кіраваную ўстойлівую групу для сумеснай злачыннай дзейнасці ў сферы эканомікі, з 2005 года па 26 ліпеня 2010 года на тэрыторыі Менскага раёна, не зарэгістраваўшы ва вызначаным парадку камерцыйную арганізацыю для аказання рыэлтарскіх паслугаў, ажыццяўляў дзейнасць па здаванні ўнаём грамадзянам жылых памяшканняў прыватнага жылога фонду, атрымаўшы прыбытак у памеры больш за 35 мільёнаў рублёў.

Апошнія навіны