BE RU EN

На ўсходзе Беларусі высокая пажаранебяспека

  • 11.08.2010, 14:17

Сіноптыкі папярэджваюць пра вяртанне моцнай спёкі ў Беларусь і высокую пажаранебяспеку на ўсходзе рэспублікі.

«На гэтых выходных па рэспубліцы чакаецца 31-37, на паўднёвым усходзе - 39 градусаў. Не выключана, што па ўсходзе краіны будзе абвешчаны 5-ы, самы высокі клас пажаранебяспекі», - паведаміў на прэс-канферэнцыі ў сераду начальнік службы прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітры Рабаў, перадае «Інтэрфакс-Захад».

Паводле яго словаў, «заўтра спякотнае гарачае паветра з тэрыторыі Украіны прынясе ў Беларусь новы віток спякоты. Удзень будзе ад 27 да 35 градусаў у залежнасці ад рэгіёна, у выходныя дні тэмпература паветра яшчэ больш павялічыцца.

У Менску заўтра чакаецца 28-30, на выходных - 30-34 градусы». Сіноптык паведаміў, што такі характар надвор'я будзе і напачатку наступнага тыдня.

Апошнія навіны