BE RU EN

У Свіслачы зноў заквітнела вішня

  • 11.08.2010, 17:20

Вішнёвы сад заквітнеў у горадзе Свіслач Гарадзенскай вобласці.

Пра гэта БелТА паведаміла мясцовая жыхарка Галіна Раманчук.

У двары аднаго са шматпавярховых дамоў вішнёвыя дрэвы, з якіх яшчэ не прыбралі цяперашні ўраджай, ізноў заквітнелі. Зараз побач з сакавітымі ягадамі красуюцца белыя кветкі.

Галіна Раманчук адзначыла, што месяца паўтара таму з вішнёвых дрэваў абсыпалася палова лістоты.

Апошнія навіны