З-за ўрагану спыняліся цягнікі
- 18.08.2010, 10:00
Цягнікі «Менск-Анапа» і «Менск-Феадосія» былі спыненыя ў выніку падзення дрэваў на чыгуначныя рэйкі.
У выніку падзення дрэваў на чыгуначнае палатно, у аўторак у Магілёўскай вобласці адбыліся затрымкі двух электрацягнікоў і двух пасажырскіх цягнікоў, паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у МНС Беларусі.
«У 19.20 на чыгуначным перагоне «Талька-Вярэйцы» Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці ў выніку падзення дрэваў на чыгуначнае палатно адбыліся затрымкі (да 1 гадзіны 35 хвілінаў) у руху 2 электрацягнікоў (накіраваннем Менск- Асіповічы) і 2 пасажырскіх цягнікоў (накіраваннем Менск-Анапа і Менск-Феадосія)», паведамілі ў МНС.
«Пацярпелых няма. Аварыйнымі брыгадамі вядуцца аднаўленчыя працы», - удакладнілі ў міністэрстве.